Кароль Храптовіч (? — пасля 1794) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Якуба.
Пісар земскі гарадзенскі з 1746 года, прыхільнік К. С. Радзівіла Пане Каханку, маршалак Радамскай канфедэрацыі ў Гарадзенскім павеце. У 1767 годзе выступіў з маніфестам супраць гвалтаў расійскага пасланніка М. В. Рапніна. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, у 1772—1774 гадах у эміграцыі, вярнуўся і больш не прымаў удзелу ў палітычным жыцці. У 1781—1786 гадах харужы надворны літоўскі, з 1786 года стараста гарадзенскі.
Сям’я У 1751 годзе Кароль Храптовіч ажаніўся з Ганнай з Храптовічаў, дачкой старосты вярбельскага Марцыяна Храптовіча. Каля 1768 года яны, не маючы дзяцей, развяліся.
Літаратура
Кароль