Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі (каля 1480 — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія З княжацкага роду Друцкіх-Талачынскіх герба «Друцк», сын князя Юрыя Міхайлавіча Друцкага-Шышаўскага (? — пасля 1522).

Староста гомельскі (1536), аршанскі (1538).

Валодаў Талачыном, часткай Басеі і Шышавам, у сладчыну па родзічу Дзмітрыю Пуцяцічу набыў таксама Радчу, Стараселле і Коханава ў Друцкім княстве.

Не пакінуў нашчадкаў. Яго ўладанні былі падзелены паміж удавой, Марыяй Багданаўнай Заслаўскай (пазней — жонка І. Гарнастая), сёстрамі Людмілай (жонка Ю. Храптовіча) і Настассяй (жонка Р. Гарасімовіча).

Літаратура

Спасылкі

Васіль