Міхаіл Уладзіміравіч Голуб (, в. Белавічы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне трэння і зносу ў машынах, матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія Скончыў Уфімскі нафтавы інстытут (спецыяльнасць «Машыны і абсталяванне нафтавай і газавай прамысловасці», 1965).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (1980—2015, прафесар кафедры машыназнаўства, у 1987—2008 — загадчык кафедры, 1990—1999 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: газапрамысловае абсталяванне; тэхналогія атрымання і спосабы выкарыстання зносаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў; ушчыльняльная тэхніка гідрамашын і іх надзейнасць.

Бібліяграфія Основы комплексного решения проблемы повышения износостойкости, надежности и долговечности уплотнений насосов магистральных нефтепроводов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 ; 05.02.01 / Голуб Михаил Владимирович. ― Гомель, 1992. Исследование работы торцовых уплотнений центробежных насосов магистральных нефтепродуктопроводов : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Голуб Михаил Владимирович. ― Уфа, 1972.

Літаратура

Голуб Михаил Владимирович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 360. Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966—2006 гг.) / [В. Н. Кудрицкий]. — Брест, 2006. — Информация на с. 47, 119—121.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі