Віцебскі лядовы палац спорту — спартыўнае збудаванне ў Віцебску. Размешчана ў парку парку 1000-годдзя Віцебска, на рагу праспекта Будаўнікоў і праспекта Перамогі.
Пабудаваны па праекце архітэктараў І. Боўта, А. Шафрановіча. Уведзены ў эксплуатацыю 13 лістапада 1999 г.. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакеі з шайбай, спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэнісу, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Умяшчальнасць палаца складае 1900 гледачоў.
Гл. таксама ХК Віцебск
Літаратура
Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Лядовыя арэны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Віцебску Спорт Катэгорыя:1999 год у Віцебску Катэгорыя:Праспект Будаўнікоў (Віцебск) Катэгорыя:Праспект Перамогі (Віцебск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Івана Боўта Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Шафрановіча