Расо́хі — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Размешчанае за 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) на месцы цяперашніх трох суседніх азёраў Лотвіны, Ходасы і Расохі пазначанае буйнейшае возера Латва.
Водаапісанне Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,16 км². Даўжыня Расохаў складае 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,86 км. Плошча вадазбору возера складае 0,75 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 метраў, на захадзе — да 15 метраў. Схілы парослыя хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца з схіламі.
Расохі злучаныя пратокай з возерам Ходасы.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Мядзелкі Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна