Аўтамеханічны факультэт (АФ БРУ) — адзін з факультэтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Гісторыя Створаны ў 1961 годзе як машынабудаўнічы факультэт у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У выніку структурных пераўтварэнняў (у склад факультэта ўвайшлі ў 1986 годзе транспартны і ў 1992 годзе аўтатрактарны факультэты) з 1992 года машынабудаўнічы факультэт называецца аўтамеханічным.

Спецыяльнасці На факультэце вядзецца падрыхтоўка студэнтаў, бакалаўраў, магістрантаў па спецыяльнасцях: Інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу (па кірунках) са спецыялізацыяй: пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне; дарожныя машыны і абсталяванне; будаўнічыя машыны і абсталяванне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Аўтамабілебудаванне Транспартнае, горнае і будаўнічае машынабудаванне Транспарт Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў Аўтасервіс

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Транспартна-тэхналагічныя машыны Асновы праектавання машын Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў

Дэканы

Аляксандр Васілевіч Малачкоў (1961—1962); Аляксандр Аляксандравіч Слаўскі (1963); Аляксей Аляксандравіч Машкоў (1963—1964) Рычард Казіміравіч Левандоўскі (1964—1969) Анатоль Мікалаевіч Аладзьеў (1969—1974); Яўгеній Іванавіч Чыжык (1974—1975); Леанід Леанідавіч Барысаў (1975—1976); Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў (1976—1980); Аляксей Нікіфаравіч Максіменка (1980—1992); Станіслаў Барысавіч Партноў (1992—2009); Аляксандр Сяргеевіч Мельнікаў (з 2009).

Спасылкі Аўтамеханічны факультэт БРУ на сайце БРУ

Катэгорыя:1961 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе

Катэгорыя:Праспект Міру (Магілёў)