Кінатэатр «Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр Мінска, размешчаны на праспекце Незалежнасці, дом 73. Пабудаваны ў 1975 г. па індывідуальным праекце, выкананым у інстытуце «Белдзяржпраект» архітэктарам Валянцінам Малышавым. Адкрыўся 30 студзеня 1975 года на месцы ранейшага кінатэатра «Зорка».

Апісанне Адзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 298 154 гледачоўВ каком столичном кинотеатре самый большой экран и какие фильмы предпочитают минчане? .

Мае найбуйнешую ў горадзе глядзельную залу з амфітэатрам на 1186 месцаў, а таксама у найбуйнейшы бясшвоўны экран памерамі 22 х 10 м. Аснашчаны магутнай стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Ёсць сістэма кандыцыянавання паветра.

Кінатэатр «Кастрычнік» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці.

У кінатэатры размешчаны вестыбюль, 2 фае, кафэ, а таксама зала рускага більярда. У вестыбюлі экзатычныя расліны і велізарная клетка з жывымі папугаямі.

Архітэктура Размешчаны ў глыбіні ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта. Будынак двухпавярховы, выкананы ў выглядзе фрагмента ўсечанай канеліраванай калоны, якую з трох бакоў абкружае просталінейная галерэя з лесвічнымі каскадамі. Круглаватая форма галоўнага аб’ёму глядзельнай залы гарманічна спалучаецца з прамавугольным у плане плоскасным аб’ёмам 1-га паверха з суцэльным зашкленнем.

Галоўны ўваход у кінатэатр — праз касавы вестыбюль. На фоне яго зашклення вылучаецца рад беламармуровых слупоў. Вестыбюльная група, фае з кафэ на 200 месцаў і з малым экранам размешчаны на 1-м паверсе, на 2-м — глядзельная зала, разлічаная на 1400 месцаў, вырашаная амфітэатрам, і фае з бакавымі лесвіцамі, якія вядуць у глядзельную залу. Фае другога паверха мае дынамічную трактоўку ўнутранай прасторы: паўкруглая ў плане форма, нахіленая столь. Вялікая плоскасць зашклеішя адкрывае яго інтэр’ер па шырокую вонкавую тэрасу. У аздобе інтэр’ераў выкарыстаны белы і ружовы мармур, ракушачнік, фанероўка.

Літаратура

Воинов А. А. История архитектуры Белоруссии (советский период).— Мн., 1975.

Спасылкі «Кастрычнік» на «карце адпачынку твайго горада» Кінатэатр «Кастрычнік» на сайце Мінгарвыканкама Кінатэатр «Кастрычнік» на сайце «Мінск стары-новы»

Кастрычнік Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:1975 год у Мінску Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валянціна Малышава