Нацыяна́льны акадэмі́чны Вялі́кі тэа́тр о́перы і бале́та ў Мінску — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў краіны (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.

Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам, па адрасе плошча Парыжскай камуны, дом 1.

Будынак оперы — помнік міжнароднага значэння, узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў).

Пастаноўкі большасці спектакляў у тэатры ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай.

Гісторыя будынка

Конкурс і будаўніцтва

Першапачаткова будаўніцтва тэатра планавалася па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. У 1932 годзе ў часопісе «Искусство и революция» быў апублікаваны яго артыкул «Да пабудовы Беларускага дзяржаўнага тэатру ў г. Мінску», дзе падрабязна апісваўся гэты праект. Новы будынак павінен быў быць абсталяваны па апошнім слове тэхнікі з адзінай залай на 3400 чалавекТеатр оперы и балета «…зерно будущего и плевелы настоящего».

11 чэрвеня 1933 года ў дзень святкавання вызвалення сталіцы БССР ад белапалякаў на плошчы Парыжскай камуны адбылася ўрачыстая закладка будынка.

У сувязі з новымі патрабаваннямі праект Георгія Лаўрова быў перагледжаны і адхілены. У 1933 годзе быў абвешчаны новы конкурс на праект тэатра ў Мінску. У ім удзельнічалі бачныя савецкія дойліды и , , Л. У. Руднеў, І. Р. Лангбард і інш., беларускія архітэктары А. П. Воінаў, У. М. Вараксін, Н. М. Макляцова. Па ўмовах конкурсу неабходна было прадставіць праект тэатра з глядзельнай залай на 3000 месцаў і звышмеханізаванай сцэнай.

Па выніках конкурсу новым архітэктарам стаў І. ЛангбардФотаздымкі і інфармацыя на вэбсайце www.minsk-old-new.com («Мінск Старый і Новы») . Умяшчальнасць была паменшана да 1200 гледачоў. Існуе легенда, што Янка Купала, убачыўшы праект, выклікнуў: «А летуценны хлопец гэты Лангбард!»Неизвестный Лангбард. Будаўніцтва тэатра завяршылася ў 1938 С. 320 годзе (паводле іншых звестак у 1937).

Будынак тэатра адкрыўся 10 мая 1939 года прэм’ерай оперы беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага «Міхась Падгорны».

Унутранае ўбранне даваеннага тэатра было досыць аскетычным: глядзельная зала, вырашаная ў выглядзе амфітэатра, невялікія балконы і аркестравая яма. Партал сцэны меў вузкую паласу ляпных дэкаратыўных элементаў. З першапачатковых інтэр'ераў захаваліся толькі нахільная кесаніраваная частка столі з прафіляваным карнізам, а таксама люстра глядзельнай залыРеконструкция театра оперы и балета: Интерьеры до и после.

Таму ўжо ў 1941 годзе пачаліся першыя перабудовы аскетычных інтэр’ераў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны

У 1941 годзе ў тэатр трапіла бомба і пашкодзіла глядзельную залу. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў тэатр быў пераўтвораны ў стайню і сховішча. Інтэр’еры і ўпрыгожванні былі разрабаваны: у Германію вывезлі люстэркі, мэблю, люстры, дываны, карціны, унікальныя рэчы з тэатральнага рэквізіту і дэкарацый. Люстра глядзельнай залы ў гады вайны страціла каля 40 % шкляных дэталяў. Сам будынак немцамі планавалася падарваць, усе памяшканні былі замінаваны.

Пасляваенны перыяд Па вяртанні ў Мінск пасля вызвалення яго ад нямецкіх акупантаў І. Р. Лангбарда, ён распрацаваў практычна новае рашэнне інтэр’ераў: замест амфітэатра выканана класічная тэатральная зала з партэрам, ложамі ў бельпаверсе, бенуарам і яруснымі балконамі. Былі выдзелены цэнтральная і бакавыя ложы, павялічана аркестравая яма, выкладзены новы паркет, праведзена частковая рэканструкцыя парадных лесвіц. У інтэр’еры фае з’явілася вялікая колькасць ляпных дэкаратыўных элементаў: шэраг медальёнаў, размешчаных на фрызах, з барэльефнымі партрэтамі дзеячаў культуры, гіпсавыя капітэлі калон. Агароджы балконаў фае і глядзельнай залы ўпрыгожвалі ляпныя гірлянды з кветкавым арнаментам, якія чаргуюцца з крыштальнымі бра і маскаронамі. Паводле праекта, усю ляпніну новых інтэр’ераў, выкананую скульптарам Андрэям Бембелем, прапанавалася пазалаціць.

Дэкаратыўныя элементы старой партальнай аркі былі разабраны і ўстаноўлены новыя. Новы партал уяўляў сабой шэсць палос з ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі. У цэнтральнай частцы знаходзіўся герб БССР са сцягамі па баках.

Рэканструкцыя доўжылася тры гады і скончылася 7 лістапада 1947 года. Тэрміны адкрыцця тэатра ўвесь час зрываліся, акрамя будматэрыялаў не хапала таксама працоўных рук, да ўсяго тэатр быў пераўтвораны «…з аднаўляльнага аб’екта ў стацыянарны лагер… ваеннапалонных…»Да праекта пастановы ГЛ БССР «Аб завяршэнні аднаўленчых прац і ўводзе ў эксплуатацыю будынка Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна тэатра оперы і балета». Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 7.. Больш таго, кіраўніцтва тэатра ў лютым 1947 года жалілася Старшыне Савета Міністраў, што «…са жніўня 1946 г. паступленне праектных матэрыялаў фактычна спынілася… ад аўтарскага нагляду без спецыяльнай аплаты прафесар Лангбард адмовіўся…»Аб аднаўленні будынка Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна тэатра оперы і балета… Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 13.. Сродкі для аплаты аўтарскага нагляду былі выдзелены толькі ў маіОперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 24.. Навокал тэатра падчас рэканструкцыі быў разбіты парк, спраектаваны І. Лангбардам.

У 1967 годзе адбылася рэканструкцыя завяршэння тэатру, у выніку чаго апошні атрымаў досыць невыразны нізкі шаломападобны дах, які мастацтвазнаўцы жартаўліва ахрысцілі яе «безгустоўным парасонам»Большие перемены в Большом , а таксама тэхнічнае пераабсталяванне — упершыню пасля вайны. Падчас рэканструкцыі будынка ў яго сутарэннях была знойдзена зброя часоў Айчыннай вайны, прадметы побыту і муміфікаваны труп нямецкага салдатаНациональный Академический Большой Театр Оперы и Балета Республики Беларусь.

Падчас рэканструкцыі ў 1977—1981 гадах (арх. В. Аладаў) сцены ў вестыбюлі і фае былі аздоблены натуральным мармурам. Адбыліся змены і ў дэкаратыўным рашэнні глядзельнай залы, так у 1981 годзе на агароджах балкона і бенуара на месцы згубленага ляпнога ўстаноўлены новы, пазалочаны дэкор, выразаны з дрэва (арх. Т. Куцапалава).

Рэканструкцыя

4 чэрвеня 2005 года пастановай Саўміна № 595 зацверджаны архітэктурны праект «Рэстаўрацыя і рэканструкцыя помніка архітэктуры — будынка творчага аб’яднання „Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ“»В здании Лангбарда будет лучшая сценическая площадка Беларуси.

Генеральнай праектнай арганізацыяй стаў інстытут «Белпраект» (кіраўнік праекта архітэктар Анатоль Шабалін). У распрацоўцы праекта бралі ўдзел звыш 30 субпадрадчыкаў. Заказчыкам праектавання выступіла творчае аб’яднанне «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ». З функцыянальных запатрабаванняў, аб’ект быў разбіты на 3 пускавыя комплексы. Першы складаўся з малой рэпетыцыйная залы, грымёрныя, гаспадарчых і інжынерных памяшканняў. Другі — з памяшканняў абслугоўвання, падрыхтоўкі спектакляў і дэкарацый. У трэці ўвайшлі сцэнічнысцэна і яе кішэні, механічнае абсталяванне, усталявальнае асвятленне, акустычныя прылады і гледачовыглядзельная зала, фае, вестыбюль, гардэробная, буфет, санвузлы блокі.

У 2006—2009 гадах будынак мінскай оперы быў зачынены на рэканструкцыю, падчас якой адбылося вяртанне да першапачатковага варыянта Іосіфа Лангбарда. За кошт пераўтварэння гарышчаў дадалося 3 паверхі карыснай плошчы, пад будынкам з’явілася прастора, роўная вышыні 6-павярховага дома, дзе размясціліся новыя механізмы сцэны.

Усе працы абыйшліся дзяржаве ў 260 мільярдаў беларускіх рублёў, уключаючы выдаткі і па добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый.

Архітэктура

Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры канструктывізму міжваеннага перыяду. Архітэктурнае рашэнне оперы мае шмат агульнага са знакавым для савецкай архітэктуры праектам у Маскве (арх. , 1933), аб’ём якога яшчэ не пераўтвораны ў пастамент для статуі Леніна. Гэты аб’ём складаецца з некалькіх як бы часткова вылучаных з асноўнай масы элементаў рознага геаметрычнага віду: паўцыліндраў рознай вышыні і дыяметра, некалькіх паралелепіпедаў. Ярусная пабудова кампазіцыі, у якой ураўнаважаны манументальнасць і дынамізм, з аформленымі рытмічным строем лапатак паверхнямі фасадаў, з’яўляецца свабодным пераасэнсаваннем класічных узораў цэнтрычных збудаванняў, у якім прыкметны ўплыў стылю ар-дэко — у праекце прасочваецца характэрная тэндэнцыя да дэкаратывізму, аднак гэта скульптурнае афармленне фасадаў не было рэалізавана ў жыццё з-за недахопу сродкаў у рэспубліканскім буджэцеВ Театре оперы и балета в Минске нашли… мумифицированный труп немца . У афармленні партала сцэны, фае і вестыбюляў выскарыстана дэкаратыўная пластыка. Сіметрычнае рашэнне аб’ёмнай формы і наяўнасць прасторнай плошчы перад акцэнтаваным выхадам паказваюць на асноўныя пункты ўспрымання збудавання. Дамінаванне вертыкалі ў кампазіцыі будынка адпавядае яго ролі горадабудаўнічага акцэнту ў панараме.

Інтэр’еры

Падчас апошняй рэстаўрацыі былі адноўлены згубленыя дэкаратыўныя ляпныя элементы ўнутранага ўбрання глядзельнай залы і фае ў адпаведнасці з наяўнымі графічнымі матэрыяламі, выкананымі самім І. Р. Лангбардам, і гістарычнымі фатаграфіямі канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў.

Стылістыка інтэр’ераў была максімальна набліжана да першапачатковай. Аздабленне было выканана пераважна з натуральнага мармуру і граніту. Значная частка дэкору глядзельнай залы была пазалочана. З чырвонага аксаміту адноўлены генеральная заслона, драпіроўкі на ложах, балконах і дзвярных праёмах. На столі выканыны альфрэйны жывапіс, адрэстаўравана цэнтральная люстра і вялікія люстры фае. Свяцільні 1960—1970-х гадоў заменены на крыштальныя люстры і бронзавыя люстры з плафонамі з матавага шкла, якія адпавядаюць стылістыцы 1950-х гадоў. Падлога фае выканана з дзевяці відаў граніту з арнаментальным рысункам, на балконах фае і ў глядзельнай зале — з наборнага паркета. У глядзельнай зале захаваўся партал 1946—1948 гадоў, на якім адсутнічае толькі герб са сцягамі.

Скульптурнае афармленне Верагодна, на пэўных этапах будаўнічых прац разглядалася магчымасць стварэння скульптурНапрыклад, першапачатковы лангбардаўскі праект, які перамог у конкурсе 1934 г. на стварэнне тады яшчэ Вялікага дзяржаўнага тэатра (не «Оперы і балета» — меркавалася выкарыстоўваць новабудоўлю для грандыёзных тэатральна-агітацыйных пастановак), уключаў не толькі скульптурную групу са сцягамі перад уваходам, але таксама і вялікую трыбуну для прывітання парадаў і дэманстрацый. Але ў сувязі з памяншэннем каласальных памераў першапачатковага праекта Лангбарда і скарачэннем выдаткаў з дзяржбюжэту ў канчатковым выніку архітэктар адмовіўся ад статуй. Выключэннем стала статуя Сталіна, якая дамінавала ў афармленні фае да пачатку 1950-х гадоўЧерным по белому: скульптуры на здании театра.

Пад час апошняй рэканструкцыі тэатра скульптурнае афармленне фасадаў выканалі скульптары Генадзь Буралкін, Аляксандр Фінскі і Міхаіл Шкробат. Кожная са скульптур муз, Каліёпы — заступніцы эпічнай паэзіі і Тэрпсіхоры — заступніцы танца, мае ў вышыню 5 метраў і важыць 5 тон, а цэнтральная скульптура гэчаскага бога Апалона, заступніка мастацтва, паэзіі і музыкі, мае ў вышыню 4,7 метраўБелорусские воятели Геннадий Буралкин, Александр Финский и Михаил Шкробот создают композицию в виде Аполлона и двух нимф для Большого театра оперы и балета. важыць каля 7 тон. Першапачаткова меркавалася ўстанавіць на порціку над уваходам Апалона, які кіруе квадрыгай, але абралі скульптуру бога з двума вянкамі, якія славяць оперу і балет. Па абодва бакі ад яго размешчаны німфы, кожная 4 метра ў вышыню, якія ляцяць і трубяць аб прыходзе заступніка мастацтваў.