Ісаак Самуйлавіч Рубінштэйн (1902—1970) — беларускі мікрабіёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1941), дацэнт (1947)Рубінштэйн, Ісаак Самуйлавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; 1902—1970).
Біяграфія
У 1921—1927 гг. працаваў ва ўстановах аховы здароўя ў Мінску і Барысаве. У 1931—1941 і 1946—1950 (дырэктар) — у Беларускім інстытуце мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, адначасова в. а. загадчыка кафедры мікрабіялогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1946—1948). У 1951—1970 — загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: бактэрыялогія і вакцынатэрапія пнеўманій ранняга дзіцячага ўзросту; праблема склеромы; пытанні ачысткі і канцэнтрацыі лячэбных антытаксічных сываратак; праблемы вытворчасці сываратак і вакцын.
Літаратура
И. С. Рубинштейн // Здравоохранение Белоруссии. — 1962. — № 5. — С. 76. Рубинштейн Исаак Самуйлович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С.72. Рубинштейн Исаак Самойлович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 30.
Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ