Севастопальскі парк — лясны масіў у Першамайскім раёне Мінска.

Геаграфія thumb|left|250px|Севастопальскі парк зімовай ноччу. thumb| Геаграфічна парк знаходзіцца ў межах вуліц Севастопальская — Лагойскі тракт — Славінскага — Кедышкі.

Гісторыя

Гістарычна Севастопальскі парк складаецца з некалькіх участкаў: сквера, выдзеленага ад асноўнай часткі вуліцай Вялікая Слепня, і ляснога масіву ўздоўж вуліцы Севастопальская, які падзелены на дзве часткі вуліцай Кнорына.

Сквер па вул. Кедышкі, які мае плошчу 9,3 га, быў закладзены ў 1979 годзе для выкарыстання ў мэтах кароткачасовага і транзітнага адпачынку. Асноўнымі пародамі ў насаджэннях сквера з’яўляюцца , , віды родаў , . На месцы знесенай сядзібнай забудовы — пладовыя дрэвы.

Зялёны масіў па вул. Севастопальскай плошчай 67,1 га быў закладзены ў 1954 годзеПа дадзеных БТІ і першапачаткова выконваў функцыі санітарна-ахоўнай зоны Зеляноўскага водазаборуИнформация о реконструкции Севастопольского парка , што і вызначыла склад і структуру пасадак дадзенага масіва. Насаджэнні закладваліся без пэўнага плана, пераважна ў выглядзе радавых пасадак. Асартымент парод таксама не быў разнастайны — у пасадках выкарыстоўваліся пераважна , . , , выкарыстоўваліся толькі як дадатковыя пароды. У наступныя гады і да цяперашняга часу праводзіцца дапаўненне пасадакИстория Севастопольского зелёного массива .

Паколькі плошчу Мінска павялічваецца, з часам Севастопальскі парк быў акружаны жылой забудовай. У гісторыі зялёнага масіву было некалькі спроб рэканструкцыі:

У 70-х гадах XX стагоддзя праект добраўпарадкавання быў распрацаваны ГПІ «Мінскпраект». У канцы XX стагоддзя масіў быў вызначаны для рэканструкцыі «Праграмай па будаўніцтве і добраўпарадкаванні аб’ектаў добраўпарадкавання і азелянення ў г. Мінску на 1998—2002 гг.»

Паколькі ў Мінгарвыканкама быў намер пабудаваць праз парк хуткасную аўтадарогуРашэннем генеральнага плана г. Мінска 1982 года, якая павінна была стаць часткай III гарадскога кальца, то гэтыя праекты не былі рэалізаваныя. Пасля жыхары навакольных дамоў ўступілі ў гарачыя спрэчкі з уладамі Мінска, у выніку чаго рашэнне пытання было адкладзенае мінімум да 2020 годаСевастопольский парк — поле гражданской битвы Через Севастопольский парк Минска не будут строить скоростную автодорогу .

У цяперашні час выкарыстоўваецца для адпачынку жыхарамі бліжэйшых дамоў. Статус парку павінен быць прысвоены ў выніку рэканструкцыі тэрыторыі з выкананнем адпаведнага добраўпарадкавання, але назва «Севастопальскі парк» ужо выкарыстоўваецца гараджанамі.

Праект рэканструкцыі

У цяперашні час распрацаваны план рэканструкцыі Севастопальскага паркуИнформация о благоустройстве территории Севастопольского парка . У адпаведнасці з Сістэмай горадабудаўнічых рэгламентаў Генеральнага плана Мінска праектаваная тэрыторыя ўключана ў склад ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 86ЛР2 з рэжымам асваення «рэканструкцыя са змяненнем параметраў выкарыстання».Регламенты освоения проектируемой территории Тэрыторыя зоны ў межах праектавання (у межах чырвоных ліній) складае 84,1 га. Аднак пасля вываду аб’ектаў неадпаведных рэгламентам Генеральнага плана г. Мінска тэрыторыя павялічыцца яшчэ на 25,9 га.Баланс существующего использования территории

У Севастопальскім парку плануецца стварыць некалькі зон адпачынку для дзяцей розных узроставых катэгорый. Асноўныя цэнтры — для дзяцей ад 6 да 12 гадоў. Падлеткам старэйшай узроставай групы 12-16 гадоў — адводзяцца пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту.Детские площадки (6-12 лет) в Севастопольском парке

Плануецца, што кафедра «Спартыўнай медыцыны» Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і Віцебскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва сумесна распрацуюць маршруты для аздараўленчага бегу і хады на тэрыторыі будучага Севастопальскага парку. У праекце стварэнне так званых чорных, чырвоных і зялёных трас — розных па сілавых нагрузак, узросту і ўмовам рэльефу.Маршруты для оздоровительного бега и ходьбы в Севастопольском парке

Таксама ў Севастопальскім парку праектуецца пляцоўка для «аджыліці».

Фаўна

Парк з’яўляецца прытулкам для мноства відаў птушак.

Тут можна сустрэць прадстаўнікоў сямействаў:

() (, , , ) (, ) («Бедствы егіпецкія» горада Мінска: «Жыццё сабачае» — горад і жывёлы) () (, , , ) (, , Птицы в большом городе Салаўіная карта Мінска) (, , , , ) () (, , ) () (, , , ) (, ) () і іншыя.

У парку таксама жывуць .

Флора

Парк утвораны рознымі дрэвамі, у раслінным покрыве цвіце мноства кветак, сустракаюцца грыбы.

Рознае

У Севастопальскім парку размешчаны Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў і школа-інтэрнат № 14 для дзяцей, якія слаба чуюць (калектыўны архітэктурны праект пад кіраўніцтвам В. Бялянкіна).

Спасылкі

План реконструкции Битва за Севастопольский парк: люди против города. Или здравого смысла? Битва за Севастопольский парк: почему люди больше не верят городу

Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:1954 год у Мінску Катэгорыя:Аб’екты ў Мінску, названыя паводле назваў іншых гарадоў Катэгорыя:Вуліца Славінскага (Мінск) Катэгорыя:Лагойскі тракт (Мінск)