Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрн «Беллегпрам») — шматгаліновы прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, які ўключае тэкстыльную, трыкатажную, швейную, гарбарную, абутковую, футравую і тэкстыльна-галантарэйную падгаліны, на яго прадпрыемствах таксама арганізавана вытворчасць штучнага трыкатажнага футра, фарфору — фаянсавага посуду, шчацінна-шчотачных вырабаў, гумовага абутку і іншых відаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.

Фірмовая гандлёвая сетка налічвае ў рэспубліцы больш 130 крам і 319 гандлёвых секцый, за мяжой маецца 30 уласных аб’ектаў тавараправоднай сеткі з гадавым таваразваротам больш 35 млн долараў ЗША. Прадпрыемствы канцэрна выконваюць замовы замежфірмаў з 57 краін свету, на экспарт пастаўляецца звыш 50 % вырабленай прадукцыі.

Створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых і 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60 % тавараў лёгкай прамысловасці краіны. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці, Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці і Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі, а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой.

Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзення, 1700 — абуткуО концерне // bellegprom.by.

Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года.

Кампаніі канцэрну

Тэкстыльныя ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» РУП «Веткаўская баваўнянапрадзільная фабрыка» ААТ «Віцебскія дываны» ААТ «Віцебскі камбінат шаўковых тканін» РУВП «Гроднатэкстыль» ААТ «Гранітэкс» РУП «Ільічоўская фабрыка першаснай перапрацоўкі воўны» ААТ «Камволь» ААТ «Дываны Брэста» ААТ «Стужка», г. Магілёў ААТ «Магілёўскі тэкстыль» РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» ААТ «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка „Ручайка“» ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» ЗАТСП «Сопотэкс» ААТ «Сукно»

Трыкатажныя ААТ «Алеся» ААТ «Белфа» (Жлобін) ААТ «Бабруйсктрыкатаж» ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» Віцебскае ААТ «Класіка індустрыі моды» ААТ «Купалінка» ААТ «» ААТ «Пінскае прамыслова гандлёвае аб’яднанне „Палессе“» ААТ «Світанак» (Жодзіна) ААТ «Брэсцкая трыкатажная фірма „Элма“» ПУТП «Ромгіль» Беларуска-Ірландскае сумеснае прадпрыемства «Трыкатажная фабрыка „Арэола“», ТАА СТАА «Ланатэкс» СТАА «Дэльта Стыль»

Швейныя ААТ «Барысаўская швейная фабрыка» РУВП «Баранавіцкая швейная фабрыка „Бараўчанка“» ААТ «Брэсцкая швейная фірма „Надзея“» ААТ «Цэнтр моды» ЗАТ «Магілёўская швейная фірма „Вяснянка“» ААТ «Швейна-гандлёвая фірма „Элод“» ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка „Эліз“» ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» ЗАТ «Калінка» ААТ «Камінтэрн» ЗАТ «Фабрыка галаўных убораў „Людміла“» РУП «Швейная фірма „Лона“» Сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Мілавіца» РУП «Мотэкс» ААТ «Мазырская швейная фабрыка „Надэкс“» ААТ «Мона» РУП «Навагрудская швейная фабрыка» ЗАТ «Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма „Світанак“» ААТ «Славянка» ААТ «Элема» ААТ «Швейная фірма „Юнона“»

Скураныя Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт» ААТ Беларуска-італьянскае-харвацкае сумеснае прадпрыемства «Бел-скін», ТАА ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат» Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскі футравы камбінат» ААТ «Галантэя» Сумеснае прадпрыемства «Гатава-Тэнеры» таварыства з абмежаванай адказнасцю РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне» ААТ «Кажэўнікаў» ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне» Беларуска-чэшскае сумеснае прадпрыемства «Смілавіцкі гарбарны завод» таварыства з абмежаванай адказнасцю

Абутковыя ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка» СТАА «Белвест» ЗАТ Сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме» ААТ «Бабруйская абутковая фабрыка» СТАА «Гомельская абутковая фабрыка „Труд-Стацкевіч-Адамантан“» ААТ «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“» ААТ «Чырвоны Кастрычнік» РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР» Беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства «ЛеГранд» — таварыства з абмежаванай адказнасцю ААТ «Лідская абутковая фабрыка» Мінскае абутковае ААТ «Прамень» РУВП «Баранавіцкая абутковая фабрыка „Рытм“» Гомельскае ўнітарнае рэспубліканскае прадпрыемства «Праца» СТАА «Фабрыка спецыяльнага абутку „Праца — Нью-Лайн“» ААТ «Абутак» Беларуска-славенскае сумеснае прадпрыемства «Чаўляр» таварыства з абмежаванай адказнасцю Беларуска-кіпрскае сумеснае прадпрыемства «Рэйлы» таварыства з абмежаванай адказнасцю ЗАТ Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Отыка» ЗАТ «Сівельга» РУП «Смілавіцкая валяльна-войлачная фабрыка» Сумеснае беларускае-нямецкае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» СТАА «Сан Марка»

Іншыя ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» ААТ «Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод» ААТ «Пінскі завод штучных скураў» ААТ «ЭКТБ» Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Хімічная вытворчасць» Мінскага абутковага адкрытага акцыянернага таварыства «Прамень»

Літаратура

Нарышкин, Э. М. «Беллегпром» на инновационном пути развития // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь. — 2007. — № 10. — С. 72-79. (3Ок8960)

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прамысловасць Беларусі