Яўге́нія Арце́м’еўна Васіле́ўская () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1958).
Біяграфія Нарадзілася 29 лістапада 1926 года ў Благавешчанску Амурскай акругі Далёкаўсходняга краю РСФСР.
У 1948 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). З 1948 года — у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1968—1991 гадах — на кафедры гісторыі КПСС (з 1990 года — палітычнай гісторыі) БДУ.
Аўтар прац па гісторыі рабочага класа, развіцці прамысловасці Беларускай ССР у гады 1-й пяцігодкі і ў 1960—1970-я гады. Адна з аўтараў «Гісторыі БССР» (т. 2, 1958; 2 выд. 1961), «Гісторыі Мінска» (2 выд. 1967), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 3, 1973; т. 5, 1975).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі