thumb|250px|Страха з закрылінамі Закрыліна — дошка, што закрывала тарэц даху, часта афармлялася разьбою.Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991. Калі дах быў двухсхільны, то на скрыжаванні закрыліны рабілі крыху даўжэйшымі, чым патрэбна, выразаючы з дошкі контуры конскіх галоў, каровіных рогаў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі. Такое скрыжаванне называлася вільчыкСахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн. : Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл..

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоенага вільчака з'яўляецца ўпрыгожанне, зробленнае з адной дошкі, замест зааморфных матываў з'яўляюцца раслінныя і геаметрычныя контуры.

Край закрыліны таксама аздабляўся: сякерай, свярдлом ці пілою рабілася разьба.

Літаратура Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991. Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я. М. Сахута. — Мінск: Нар. асвета, 1985. — 191 с.

Катэгорыя:Архітэктура Беларусі Катэгорыя:Драўляная архітэктура