Збор, або ка́львінскі збор — тып культавага збудавання рэфарматарскай (кальвінісцкай) царквы.

Гісторыя З распаўсюджаннем Рэфармацыі зборы былі пашыраны ў Польшчы, Літве і на Беларусі ў XVI — першай палове XVII стагоддзя.

Пры зборах часта будаваліся школы, друкарні, шпіталі. У часы Контррэфармацыі (другая палова XVII стагоддзя) многія зборы прыстасоўвалі пад каталіцкія касцёлы, у XIX стагоддзі — пад праваслаўныя цэрквы.

Архітэктура Драўляныя ці мураваныя зборы мелі строгія лаканічныя формы, якія спалучалі мясцовыя будаўнічыя традыцыі з асаблівасцямі гатычнага і рэнесансавага стыляў.

Аб’ём будынка звычайна быў прамавугольны або 8-гранны ў плане, завершаны стромкім двухсхільным, вальмавым, шатровым або купальным дахам. На галоўным фасадзе збор меў высокую абарончую вежу-званіцу з вокнамі-байніцамі, пакрытую шатром або купалам. Сцены часта ўмацоўвалі контрфорсамі. Некаторыя зборы выконвалі ролю абарончых храмаў-крэпасцей.

Вядомыя зборы на Беларусі Найбольш вядомыя кальвінскія зборы на тэрыторыі Беларусі: Дзераўноўскі збор Клецкі збор Койданаўскі збор Смаргонскі збор Заслаўскі збор

Крыніцы

Літаратура

Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў — Мн., 2001. — ISBN 985-01-0124-5

Спасылкі

Катэгорыя:Хрысціянскія культавыя збудаванні Катэгорыя:Кальвінізм Катэгорыя:Пратэстанцкія храмы Беларусі Катэгорыя:Зборы Катэгорыя:Пратэстанцкія храмы