Рэмі́ Верку́тр (; нар. , Гранд-Сент, Францыя) — французскі футбаліст (брамнік) і трэнер. Выступаў за «Манпелье», ліёнскі «Алімпік», «Страсбур» і «Кан». У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у ліёнскім «Алімпіку».
Клубная кар’ера Рэмі Веркутр з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Манпелье». У асноўнай камандзе «Манпелье» Рэмі дэбютаваў у сезоне 1998/99, адгуляўшы адзін матч у чэмпіянаце Францыі. У сезоне 2000/01 «Манпелье» выступаў у Лізе 2, і ў Рэмі з’явіўся шанц стаць першым брамнікам клуба. Рэмі адгуляў 20 матчаў у чэмпіянаце, а «Манпелье» фінішаваў на трэцім месцы, вярнуўшыся ў Лігу 1.
У 2002 годзе Рэмі перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, дзе стаў другім брамнікам клуба пасля Грэгары Купэ. Дэбют Рэмі ў складзе «Алімпіка» адбыўся 20 кастрычніка 2002 года ў матчы Лігі 1 супраць «Аяча», дзе Веркутр згуляў увесь матч, а яго клуб святкаваў перамогу з лікам 1:0.
Пасля сыходу Уго Льярыса ў англійскі «Тотэнхэм» у жніўні 2012 года Веркутр стаў першым брамнікам ліёнскага клуба. Аднак ужо ў канцы сезона 2012/13 Рэмі страціў месца асноўнага галкіпера каманды, саступіўшы яго партугальскаму брамніку Антоні Лопішу. У чэрвені 2014 года Веркутр пасля 12 гадоў, праведзеных у структуры клуба, падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Кан», які толькі з’явіўся ў Лізе 1Féret et Vercoutre au SMC!. SMCaen.fr.. На працягу чатырох гадоў заставаўся асноўным брамнікам каманды, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Трэнерская кар’ера У 2019—2021 гадах быў трэнерам брамнікаў у канадскім клубе «Манрэаль Імпакт», а ў чэрвені 2021 года стаў трэнерам брамнікаў у ліёнскім «Алімпіку».
Дасягненні Ліён: Чэмпіён Францыі (5): 2003, 2004, 2006, 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2006 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2008, 2012
Страсбур: Уладальнік Кубка французскай лігі: 2005
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце ліёнскага «Алімпіка»
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі ФК Манпелье Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Страсбур Катэгорыя:Ігракі ФК Кан Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Францыі