Лаці́на () — правінцыя ў Італіі, на поўдні рэгіёна Лацыа, на ўзбярэжжы Тырэнскага мора. Значную частку правінцыі займаюць вапняковыя ўзгоркі і горы Аўрунчы, найвышэйшым пунктам якіх з’яўляецца Монтэ-Петрэла (1533 метра). Раўнінная мясцовасць Агра-Панціна раней была занята балотамі, якія асушылі ў XX стагоддзі, каб выкарыстоўваць для сельскай гаспадаркі. Таксама ў склад правінцыі ўваходзяць Панцыянскія астравы ў Тырэнскім моры.
Катэгорыя:Правінцыі Лацыа