Павел Апанасавіч Семчанка (нар. 11 лістапада 1938 — пам. 31 мая 2025) — беларускі мастак-каліграф, плакатыст, педагог. Прафесар (1995).
Біяграфія У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Член Беларускага саюза мастакоў (1983), Беларускага саюза дызайнераў, Расійскага саюза каліграфаў.
Аўтар кніг «Асновы шрыфтавой графікі» (1978), «Мелодыі каліграфа» (1993), «Мелодыяграфія» (2008), «Perfice: [выказванні, думкі, развагі]» (2018).
Разам з Алесем Разанавым заснаваў творчае аб’яднанне каліграфаў «Літарт».
Выкладаў у БДАМ (з 1970), БДУ.
Творчасць Вядомы як майстар каліграфічных кампазіцый і плаката. Працаваў у асноўным у тэхніцы востраканцовага пяра.
З 1976 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаўках.
Творы Паўла Семчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Выстаўкі 23 мая — 24 чэрвеня 2012 года: персанальная мастацкая выстава «PAWEL SEMCZANKA» у Торуні (Польша);
Узнагароды 2000 — Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Літаратура
Спасылкі https://bis.nlb.by/by/documents/136892 http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=921&mode=print https://www.calligraphy-museum.com/participants/by/Pavel_Semchenko https://tramvaiiskusstv.ru/plakat/spisok-khudozhnikov/item/5368-semchenko-pavel-afanasevich-1938-g.html https://users.livejournal.com/-om-/23245.html https://bsc.by/ru/story/kafedra-iskusstv-giust-bgu-novaya-stranica-v-letopisi-universiteta
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Каліграфы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі