__NOTOC__
19 мая (19 траўня) — сто трыццаць дзевяты (сто саракавы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 715: Грыгорый II становіцца 89-м Папам Рымскім. 1051: Кароль французскі Генрых І ажаніўся трэцім шлюбам з Ганнай Яраслаўнай. 1515: Георг Барадаты прадае Фрызію дынастыі Габсбургаў за 200 тыс. рэйнскіх гульдэнаў. 1536: З-за рознагалоссяў з літоўскімі магнатамі біскуп Ян адмовіўся ад віленскага біскупства. 1622: У Асманскай імперыі пачалося паўстанне янычараў. 1802: Ордэн Ганаровага легіёна заснаваны Напалеонам Банапартам. 1929: У Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы. 1991: Рэферэндум аб незалежнасці ў Харватыі. 2000: Асуджаны да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір. 2021: Здарылася катастрофа самалёта Як-130 у Баранавічах.
Нарадзіліся
1593: Якаб Іорданс, фламандскі мастак (пам. 18.10.1678) 1611: Інакенцій XI, Папа Рымскі (пам. 12.8.1689) 1762: Іаган Готліб Фіхтэ, нямецкі філосаф (пам. 27.1.1814) 1881: Мустафа Кемаль Атацюрк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі (пам. 10.11.1938) 1890: Хо Шы Мін, кіраўнік В'етнама (пам. 1969) 1919: Юхан Пеэгель, эстонскі лінгвіст, пісьменнік 1928: Пол Пот, камбаджыйскі дыктатар (пам. 1998) 1941: Нора Эфран, амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст 1944: Яан Тальтс, эстонскі цяжкаатлет 1962: Рычард Лоўрэнс Тэйлар, брытана-амерыканскі матэматык 1981: Ёнас Поэр Расмусен, дацкі рэжысёр
Памерлі
1303: Святы Іў, святы, заступнік Брэтані 1389: Дзмітрый Данскі, вялікі князь маскоўскі (нар. 12.10.1350) 1480: Ян Длугаш, польскі гісторык (нар. 1.12.1415) 1825: Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон, французскі філосаф (нар. 17.10.1760) 1912: Баляслаў Прус, польскі пісьменнік (нар. 20.8.1847) 1918: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак (нар. 14.4.1853) 1925: Вікінг Эгелінг, шведскі мастак і рэжысёр 1928: Макс Шэлер, нямецкі філосаф і сацыёлаг (нар.22.8.1874) 1943: Крысцьян Раўд, эстонскі мастак 1962: Габрыэле Мюнтэр, нямецкая мастачка 2014: Джэк Брэбем, аўстралійскі аўтагоншчык 2018: Роберт Індыяна, амерыканскі мастак
Святкуюць Украіна, Дзень навукі Фінляндыя, Дзень вайсковага сцяга
519