__NOTOC__

19 чэрвеня — сто сямідзесяты (сто семдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі thumb|left|120px|Міхал Карыбут Вішнявецкі 936: У Лане архібіскуп Рэймса Артольд каранаваў Людовіка IV на заходне-франкскі прастол. 1574: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых III Валуа тайна пакінуў Кракаў. 1669: Міхал Вішнявецкі абраны каралём польскім. 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае войска ў бітве на рацэ Нур. 1807: Падчас руска-турэцкай вайны ў Эгейскім моры адбылася Афонская бітва: руская эскадра атакавала і разбіла турэцкую. 1809: Баргоскі сейм зацвердзіў утварэнне Фінскай дзяржавы і ўваходжанне яе ў склад Расіі на правах аўтаноміі. 1828: Рускія войскі ўзялі турэцкую крэпасць Браілаў на Дунаі. 1865: Генерал Гордан Грэйнджэр у Тэхасе абвясціў аб вызваленні апошніх рабыняў на тэрыторыі Канфедэрацыі. 1941: Апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сямей у заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек. 1941: У Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр 1943: Івянецкае паўстанне, пры ўдзеле партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы разбіты нямецкі гарнізон і здабыта мястэчка Івянец. 1961: Кувейт атрымаў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1988: У Мінску адбыўся мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 1991: Міністэрствам юстыцыі БССР зарэгістраваны Статут БНФ. 2008: Афіцыйна скончана дэмаркацыя дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай.

Нарадзіліся 1566: Якаў I, кароль Англіі 1623: Блез Паскаль, французскі матэматык, фізік і філосаф 1699: Лявонцій Магніцкі, рускі матэматык, аўтар першага рускага школьнага падручніка 1764: Джон Бараў, 1-ы баранет, англійскі падарожнік, палітык 1786: Фёдар Глінка, рускі паэт 1886: Рудольф Крэмлічка, чэшскі мастак 1891: Джон Хартфілд, нямецкі мастак, фатограф 1912: Пятро Бітэль, беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік (пам. 18.10.1991) 1924: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік (пам. 22.6.2003) 1941: Вацлаў Клаус, прэзідэнт Чэхіі 1941: Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык (пам. 29.7.1994) 1945: Радаван Караджыч, палітычны дзеяч баснійскіх сербаў 1951: Айман аз-Завахіры, адзін з лідараў Аль-Каіды, пісьменнік 1957: Субкамандантэ Маркас, лідар руху сапатыстаў 1964: Сяргей "Шлёма" Лабандзіеўскі, беларускі радыёвядучы, гукарэжысёр 1972: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр 1972: Леанід Шалькевіч, беларускі навуковец, урач-неўролаг 1976: Уладзімір Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар, заснавальнік беларускай Вікіпедыі (пам. 25.5.2007) 1976: Ірына Хадарэнка, беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца, журналіст, навуковец 1983: Марк Сэлбі, англійскі прафесійны гулец у снукер

Памерлі

1517: Лука Пачолі, італьянскі манах, матэматык 1542: Леа Іудэ, швейцарскі рэфарматар царквы 1747: Алесандра Марчэла, венецыянскі кампазітар 1820: Джозеф Банкс, англійскі натураліст 1937: Джэймс Мэцью Бары, шатландскі драматург 1946: Генры Калверт Сайманс, амерыканскі эканаміст 1956: Уладзімір Обручаў, рускі геолаг, пісьменнік-фантаст (нар. 28.9(10.10).1863) 1993: Уільям Голдынг, англійскі пісьменнік 1995: Юзаф Аркуш, польскі рэжысёр 2009: Сапармурат Авезбердыеў, туркменскі паэт 2019: Іраіда Царук, беларускі гісторык (нар. 28.1.1928) 2022: Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс, расійскі дзяржаўны дзеяч

Святкуюць : Дзень незалежнасці : Дзень рэвалюцыі : Дзень вызвалення рабоў : Дзень працы

619