Кітайка — першапачаткова тонкая шчыльная шаўковая тканіна, выкананая палатняным перапляценнем, адзін са старажытных і простых відаў шаўковых тканін. Пазней — баваўняная лёгкая тканіна, якая выраблялася ў Кітаі, і масава ўвозілася ў Расійскую імперыю ў XVIII — пачатку XIX стагоддзя. У першай чвэрці XIX стагоддзя імпарт быў цалкам выцеснены расійскай вытворчасцю.

Імпарт

Выраблялася на Усходзе і ў Еўропе. У Вялікае Княства Літоўскае імпартавалі з Венецыі з XVI стагоддзя, а таксама з Турцыі з XVII стагоддзя.

Расійская вытворчасць У пачатку XIX стагоддзя ўжо ў самой Расіі паўстала шмат кітайкавых фабрык. Асабліва размножыліся яны ў Кастрамской губерні, у Казанскай, Маскоўскай, а затым і ў Вяцкай губернях. Вырабы расійскіх фабрык не саступалі па якасці прывазной кітайцы, а цана была ніжэй. У выніку мясцовая кітайка не толькі выцесніла з Расійскай імперыі прывазную, але з 1825 года стала ў значных колькасцях экспартавацца ў Кітай. Па колькасці вытворчасці кітайкі вышэй за ўсіх стаяла Кастрамская губерняК. Зайцев, «Очерк развития и настоящего положения китаечного производства», Казань, 1858..

У самой Кастрамской губерні вытворчасць кітайкі была сканцэнтравана ў Вічугскім краіЯк дакладна заўважыў даследчык у часопісе «Вестник промышленности» за 1860 год у Кастрамской губерні баваўняная прамысловасць «засяродзілася пераважна ў адным месцы, каля Вічугі.» («Заметки о Костромской губернии», Вестник промышленности, № 1, 1860, стр. 274).. Адным з піянераў масавай вытворчасці рускай кітайкі быў Пётр Кузьміч Канавалаў (1781—1846). Першыя гады яго фабрыка, афіцыйнай датай заснавання якой лічыцца 1812 год (а самая ранняя дата, згадваная ў крыніцах, — 1800 годГл., напрыклад, Дюбюк Е. Основные черты в развитии крупной промышленности в Костромской губернии в дореформенное время. — «Труды Костромского научного общества по изучению местного края», вып. 1, Кострома, 1914, стр. 74-75.), выпрацоўвала выключна кітайку.

Літаратура

Беловинский Л. В. Китайка // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 281. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4. Глинкина Л. А. Китайка // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 140. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5. Кирсанова Р. М. Китайка // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 117—118. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.

Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны