Абыйскі ўлус (раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (улус або раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Белая Гара.
Геаграфія Размешчаны ў Запаляр’і (геаграфічныя каардынаты: 146°25′ усходняй даўгаты і 68°32′ паўночнай шыраты), на Калымскай нізіне. Мяжуе з Алаіхаўскім, Сярэднекалымскім, Верхнекалымскім, Момскім і Усць-Янскім улусамі. Тэрыторыя — 69,4 тыс. км².
Па тэрыторыі раёна працякае адзінаццатая па даўжыні рака Расіі Індыгірка і рака Уяндзіна. У раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты: Сутуруоха, Куберганя, Абый, Сыяганах, Кенг-Кюель.
Тут таксама размешчана вельмі шмат дробных і буйных азёр (каля 12000), з якіх самае буйное — возера Ажогіна. Ландшафт у асноўным прадстаўлены лесатундрай, у расліннасці пераважае даурская лістоўніца.
Катэгорыя:Улусы Якуціі