Аляксандр Міхайлавіч Шахлай (нар. , Мінск) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2011).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1974; аспірантура, 1984).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1984, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра спартыўнай барацьбы, прафесар, у 2003—2014 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: вучэбна-трэніровачны працэс; спаборніцкая дзейнасць.

Бібліяграфія Теоретические и методические основы интенсификации процесса спортивной подготовки высококвалифицированных борцов : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.04 : защищена 26.09.2001 : утверждена 27.02.2003 / Шахлай Александр Михайлович. — Минск, 2000. Совершенствование специальной выносливости борцов высшей квалификации / А. М. Шахлай. — Минск, 1998.

Літаратура

Шахлай Александр Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 572—573. Шахлай Александр Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 234.

Катэгорыя:Дэканы спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі