Валерыя Сямёнаўна Вірская-Катля́р (, , — , ВІ́РСЬКА-КОТЛЯ́Р Валерія Семенівна // Энциклопедия современной Украины) — украінская артыстка балета, харэограф і педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1964).
У розныя гады была замужам за балетмайстрам , танцоўшчыкам і педагогам , мастацтвазнаўцам і калекцыянерам .
Біяграфія Нарадзілася 29 кастрычніка 1930 года ў Кіеве.
У 1949 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (выпуск педагога Галіны Бярозавай).
У 1949—1951 гадах працавала ў балетнай трупе Львоўскага тэатра оперы і балета імя І. Франка, у 1951—1954 гадах танцавала ў Ансамблі МА СССР у Польшчы.
У 1954—1975 гадах была салісткай , у складзе якога гастралявала ў многіх краінах свету. Выконвала вядучыя партыі ў танцавальных карцінах «Пра што вярба плача», «Хмель», «Плёскач», «Кастрычніцкая легенда», «Мы памятаем» і інш. Яе выканальніцкай манеры былі ўласцівы акцёрская выразнасць, эмацыйнасць, тонкае пачуццё стылю нацыянальнай харэаграфіі.
Пасля смерці ў 1975 годзе свайго мужа, заснавальніка ансамбля, яго мастацкага кіраўніка і балетмайстра Паўла Вірскага, стала балетмайстрам калектыву; займала гэтую пасаду да 1980 года.
У 1981—2005 гадах выкладала харэаграфію ў Кіеўскім універсітэце культуры і мастацтваў. У 1996 годзе атрымала вышэйшую адукацыю ў гэтай жа навучальнай установе (курс Л. Цвятковай). З 2000 года — дацэнт кафедры харэаграфіі.
Прызнанне і ўзнагароды 1960 — Медаль «За працоўную доблесць» 1964 — Народная артыстка УССР 2003 — Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны 2005 — Ордэн «За заслугі» III ступені 2015 — Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Літаратура Станишевский Ю. А. Горизонты музыкального театра: опера, балет, оперетта на современной украинской сцене. — К.; Музыкальная Украина, 1968. — 201 с. + 11 л. ил. Боримская Г. Самоцветы украинского танца: о Государственный заслуженный ансамбль танца УССР под руководством П. П. Вирского — К.: Искусство, 1974. — 136 с.
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Харэографы СССР Катэгорыя:Харэографы Украіны Катэгорыя:Харэографы XX стагоддзя