Міхаіл Іванавіч Корбіт (нар. , в. Слабажанка, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1975), прафесар (2005).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1967; аспірантура, 1972).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1967—1969), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1972, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра лыжнага і стралковага спорту, прафесар, у 1995—1996 — загадчык кафедры, 1988—2009 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка трэніровачнага працэсу ў біятлоне.

Узнагароды Званні «Суддзя міжнароднай катэгорыі» па біятлоне (1981), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1990), медалі «Ветэран працы» (1987), «За выдатныя заслугі» Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2009), нагрудны знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (1994), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007).

Бібліяграфія Сила и растяжимость дыхательных мышц в связи с морфофункциональными особенностями диафрагмально-брюшного дыхания у лыжников-гонщиков различной квалификации : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Корбит Михаил Иванович. — Минск, 1974. Особенности техники стрельбы сильнейших биатлонистов мира : методические рекомендации / М. И. Корбит. — Минск, 2009. Первые шаги в биатлоне / М. И. Корбит, Н. П. Проволоцкий. — Минск, 1985.

Спасылкі Корбит Михаил Иванович

Катэгорыя:Дэканы спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту БДУФК Катэгорыя:Выкладчыкі спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту БДУФК