Дняпрэц — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра).
Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 71 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Зайцава, вусце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Паляшчыцы. Цячэ па паўднёвых схілах Смаленскага ўзвышша і па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. На рацэ вадасховішча Дняпрэц.
Прытокі Рака Гарадок
Гл. таксама Вадасховішча Дняпрэц
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Проні Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна