Паштовы вагон — чыгуначны вагон, спецыяльна прызначаны для перавозкі паштовых адпраўленняў, іх апрацоўкі ў дарозе і абмену ў пунктах прыпынку.

Апісанне Паштовы вагон звычайна прычапляецца да пасажырскага цягнікаПочтовый поезд // Филателистический словарь  / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с., або як асобная адзінка ў саставе так званых паштова-багажных цягнікоў, у якія часам могуць уключацца і пасажырскія вагоны. Паштова-багажны цягнік спыняецца для абмену пошты на ўсіх прадугледжаных раскладам руху такога цягніка станцыях. Хуткасныя і пасажырскія цягнікі з уключанымі ў іхні састаў паштовымі вагонамі ажыццяўляюць пагрузку і выгрузку пошты толькі на буйных станцыях (вузлавых станцыях або абласных цэнтрах) або перавозяць пошту на далёкія адлегласці. На маршрутах, дле паштовыя перавозкі нязначныя, замест паштовага вагона вылучаюць адно купэ ў першым ад лакаматыва пасажырскім вагоне.

Сучасныя паштовыя вагоны дазваляюць ажыццяўляць апрацоўку самых розных паштовых адпраўленняў. У іх прадугледжаны ўсе неабходныя прыстасаванні для прыёму, захоўвання і апрацоўкі мяшкоў і кантэйнераў з лістамі, бандэролямі і пасылкамі, якія перасылаюцца па чыгунцы.

Гісторыя Першую ў свеце афіцыйную перавозку пошты ажыццявіла паштовае ведамства Вялікабрытаніі ў 1830 годзе, выкарыстаўшы прыстасаваныя для гэтага вагоны на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр (). Сартаванне пошты ў дарозе ўпершыню стала ажыццяўляцца ў Вялікабрытаніі з увядзеннем перасоўных паштовых аддзяленняў () у 1838 годзе на Johnson P. Mail by Rail — The History of the TPO & Post Office Railway. — London: Ian Allan Publishing, 1995. — ISBN 0-7110-2385-9.White J. H., Jr. The American Railroad Passenger Car. — Baltimore and London: Johns Hopkins University Press, 1978., на лініі Ліверпуль — БірмінгемСоркин Е. Б. Почта спешит к людям.  — : Знание, 1977. — 128 с..

Вядома, што першы паштовы вагон з’явіўся 6 студзеня 1838 года ў Англіі і ўяўляў сабой пераабсталяваны вагон для перавозкі скаціны. З верасня 1838 года пачаліся рэгулярныя рэйсы з сартаваннем пошты па ходу руху на лініі Лондан — Бірмінгем.

Спасылкі

Письмо поедет в «скором»

Катэгорыя:Пасажырскія вагоны Катэгорыя:Пошта