Усо́хі (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Назва Назва Усохі быццам паходзіць ад таго, што калі прыйшлі першыя насельнікі, тут быў усохлы лес (сухастой).
Гісторыя Старажылы сведчаць, што вёска Усохі ўзнікла да адмены прыгону (т. б. да 1861). На картах назва Усохі адзначаецца з 2-й паловы XVIII стагоддзя.
Вяскоўцы займаліся выганкай смалы і інш. Тут былі смалакурні, таму ўсохцаў называюць смалякамі.
Насельніцтва 2011 год — 7 чалавек 2010 год — 8 чалавек 1999 год — 58 чалавек 1926 год — 300 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслугСайт раённай адміністрацыі .
Археалагічныя знаходкі
Ля вёскі знойдзены два камяні з рэльефнымі выявамі трызубцаў, супастаўных па сваёй стылістыцы з радавым знакам Уладзіміра Святаславіча. З’яўленне апісаных камянёў можа быць звязана з уключэннем Пасожжа ў арбіту ўплыву Кіева пасля разгрому радзімічаў і маркіраваць тут месца збору даніны — пагостАвласович А. М. РЕЗУЛЬТАТЫ АРХЕОЛОГИЧЕСКОГО ИЗУЧЕНИЯ ПОГРЕБАЛЬНОЙ ОБРЯДНОСТИ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА МОГИЛЁВСКОЙ ОБЛАСТИ ПО МАТЕРИАЛАМ 2014—2017 гг., 2021Авласович А. М. Знаки Рюриковичей с территории Могилёвского Поднепровья // Копытинские чтения — IV : сб. ст. Международная научно-практическая конференция, Могилёв, 19-20 марта 2020 г. / под общ. ред. А. Г. Агеева, А. В. Колосова, В. В. Табунова. — Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2020. — С. 14—15..
Спасылкі
Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна