ЗАТ «Штадлер Мінск» — беларускае прамысловае прадпрыемства па вытворчасці чыгуначнага рухомага саставу, частка міжнароднага канцэрна Stadler RailЗАО «Штадлер Минск».
Гісторыя
19 сакавіка 2010 года паміж Беларускай чыгункай і швейцарскай кампаніяй Stadler Rail AG быў заключаны кантракт на пастаўку 10 цягнікоў «Stadler FLIRT»Как собирают скоростные поезда и трамваи: история в деталях.
У снежні 2011 года ААТ «Белкамунмаш» і Stadler Rail заснавалі сумеснае прадпрыемства ў Фаніпалі Мінскай вобласці — ААТ «Электрычны транспарт»Швейцарская компания Stadler предложила «Белкоммунмашу» реализовать совместный проект. У 2012 годзе прадпрыемства стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».
6 лістапада 2013 года «Электрычны транспарт» перайменавалі ў «Штадлер Мінск». У 2014 годзе кампанія Stadler Rail выкупіла беларускую долю і стала адзіным уладальнікам акцый прадпрыемства. 16 студзеня 2015 года «Штадлер Мінск» пераўтварылі з ААТ у ЗАТ.
У чэрвені 2022 года набылі моц заходнія санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, якія вымусілі кампанію значна скараціць дзейнасць у Фаніпалі. З прычыны абмежаванняў станам на 2024 года на беларускім заводзе не вырабляюць ні адзін від транспарту. Як і раней дазволены толькі механічныя працы з кампанентамі..
У канцы жніўня 2025 года ў беларускіх медыя з’явілася інфармацыя пра пастаўку Stadler цягнікоў міжрэгіянальных ліній для БЧ (30 электрацягнікоў і 35 дызель-цягнікоў) — офіс кампаніі ў Швейцарыі абверг падпісанне дамоўленасцяў з БЧStadler опроверг подписание контракта с БелЖД.
Уласная вытворчасць Электрацягнікі Stadler FLIRT і Stadler KISS Трамвай БКМ-Stadler 853 «Мяцеліца» Вагоны метро Stadler M110/M111
Крыніцы