Назву Цна маюць:

Населеныя пункты

Беларусь

Брэсцкая вобласць: Цна — вёска ў Лунінецкім раёне. Мінская вобласць Цна — вёска ў Асіпавіцкім сельсавеце Вілейскага раёна. Цна — вёска ў Любанскім сельсавеце Вілейскага раёна. Цна — вёска ў Лагойскім раёне. Цна — вёска ў Мінскім раёне. Мінск Цна — колішняя вёска ў Цнянскім сельсавеце, з 2004 года ў межах Мінска.

Рэкі

Беларусь Цна — прыток Гайны (басейн Дняпра). Цна — прыток Нёмана. Цна — прыток Прыпяці (басейн Дняпра). Цна — прыток Свіслачы (басейн Дняпра). Цна — прыток Ушы.

Расія Цна — прыток Мокшы (басейн Волгі). Цна — прыток Акі.

Назва М. Фасмер назву Цна параўноўвае са ст.-пруск. tusna- «ціхі», авест. tušna-, tušni- «ціхі», ст.-інд. tūsním «ціха» і з тушыць. Менш пераканаўчым ён лічыць вывядзенне Цна з *Дьсна і збліжэнне з ДзяснойМ. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 4. Москва, 1987. С. 303..

Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні. У. Тапароў, следам за К. Бугам, звязвае іх з балцка-прускім tusnan "ціхі"В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323..

В. Жучкевіч на гэта заўважае, што ў Беларусі дадзеныя рэкі адрозніваюцца як раз самым хуткім цячэннем (за выключэннем прытока Гайны) у параўнанні з рэкамі, у якія яны ўпадаюць. Найбольш верагодным ён лічыць тлумачэнне назвы ад славянскага дзесная «правая». А. Сабалеўскі тлумачыў назву ад славянскага тъсьнъ «вузкая»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 397-398..

Вытворны прыметнік - "цынскі", у дакуменце 1557 г.: "уверхъ тое-ж речки Цны далей до третего пруда Цынского"Менскія акты. Выпуск першы (XV-XVIII ст.). Менск, 1931. С. 20. (націск не пазначаны).

Гл. таксама Цнянка

Зноскі