Званіца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Выцякае з возера Званае за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Званае, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Новыя Замшаны. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.
У басейне ракі азёры Чорнае, Колпіна, Віднае, Маставуха, Акно, Крэніца, Торклі, Вялікі Кілавец, Чалонак і інш.
Літаратура
Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Дрысы