Фамітопсіс ружовы ці Ружовая губа (Fomitopsis rosea) — від грыбоў сямейства Fomitopsidaceae.

Апісанне Пладовыя целы шматгадовыя, сядзячыя, капытападобныя. Памеры грыба да 12 см у шырыню і да 6 см у вышыню. Паверхня карычнева-ружовая, амаль чорная з узростам. Мякаць ружовагая на зломе, з часам цямнее, становячыся карычневата-ружовай, да карычневага колеру. Паверхня маладога грыба пакрыта бледным валоссем, якое знікае з узростамFomitopsis rosea Mushroom expert.

Пашырэнне Арэал: Еўропа, Паўночная Амерыка. Від шырока распаўсюджаны ў барэальнай зоне. У Беларусі знойдзены ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н), Гомельскай (Жыткавіцкі р-н) і Магілёўскай (Асіповіцкі р-н) абласцяхФамітопсіс ружовы ў Чырвонай кнізе Беларусі.

Аддае перавагу старым лясам, не любіць актыўную дзейнасць чалавека, таму яго наяўнасць можа служыць паказчыкам сапраўды прыроднага лесуSalo P., Niemelä T., Salo U., Suomen sieniopas, Kasvimuseo & WSOY 2006, 512 s..

Асаблівасці біялогіі

Час спораўтварэння ліпень — верасень. Выклікае бурую гніль. Грыб мае дэкаратыўнае пладова цела.

Ахова Ахоўваецца ў Беларусі, Літве.

Спасылкі Фамітопсіс ружовы ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Фамітапсідавыя