Рагнеда Анатолеўна Аляхновіч (нар. , г. Мінск) — беларускі гісторык, спецыяліст па гісторыі сямейных адносін у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV — першай палове XVII стагоддзяў.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Скончыла ў 1998 годзе гістарычны факультэт БДУ. З 1999 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук, аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў.

Атрымала стыпендыю Польскага камітэта па справах ЮНЕСКА.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, гендарную гісторыю XIV—XVII стагоддзяў, гістарычную геаграфію і картаграфію XV—XVII стагоддзяў.

Бібліяграфія История белорусской государственности. Т. 4: Белорусская государственность накануне и в период Великой Отечественной войны и послевоенного восстановления (1939—1953 гг.). Мінск, 2019. Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Мінск, 2016. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні. Мір, 2015. Друцк: Друцк и Друцкая волость (княжество) в IX—XII вв.: летопись древних слоев: князья Друцкие и их владения в XIII—XVIII вв.: ремесло, промыслы, торговля (по данным археологии, нумизматики, письменных источников): памятники архитектуры и объекты туризма. Минск, 2014. Доўнар-Запольскі М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). Мінск, 2009; 2013. Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць: (да 945-годдзя Мінска): зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2012. Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 4-5 верасня 2009 г. Мінск, 2010. Институт истории НАН Беларуси, 1929—2009. Минск, 2009. Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: (да 940-годдзя горада): матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 7-9 верасня 2007 г. Мінск, 2008. Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. Мінск, 2007.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага