Лабковэ () — вёска ва Украіне, ў Стэпагорскай пасялковай абшчыне Васільеўскага раёна Запарожскай вобласці. На 2001 год насельніцтва складала 99 чалавек.

Геаграфія Вёска Лабковэ размешчана за 52 км ад абласнога цэнтра і за 19 км ад раённага цэнтра, на правым беразе ракі Янчэкрак, ніжэй па цячэнні на адлегласці 1,5 км размешчана вёска Кам’янскэ. Побач пралягае аўтамабільная дарога тэрытарыяльнага значэння Т 0812. Працягласць межаў вёскі з поўначы на поўдзень складае 2 км 659 м. Самая блізкая чыгуначная станцыя Таўрыйск (за 19 км).

Гісторыя Вёска заснавана ў 1892 годзе. У 1942 годзе вёска пазначана на карце РСЧА.

12 чэрвеня 2020 года, у ходзе дэцэнтралізацыі, вёска ўвайшла ў склад Стэпагорскай пасялковай абшчыны. Да гэтага органам мясцовага самакіравання быў Пяціхацкі сельскі савет.

З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну вёска была часова акупавана расійскай арміяй.

11 чэрвеня 2023 года Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі вёску ад расійскіх войск. Паводле старшыні Стэпагорскай пасялковай абшчыны Ірыны Кандрацюк, у вёсцы не засталося мясцовых жыхароў пасля акупацыі расійскімі войскамі. Да расійскага ўварвання ў вёсцы пражывала каля 70 жыхароў, і яны амаль усе з’ехалі падчас акупацыі. Заставаліся вельмі працяглы час толькі сем чалавек, але яны таксама з’ехалі.

Крыніцы

Спасылкі Надвор’е ў вёсцы Лабковэ

Катэгорыя:Населеныя пункты Запарожскай вобласці