Мажэ́йкі, таксама Мажэйкей (, ) — горад у паўночна-заходняй Літве, на рацэ Вэнта, каля мяжы з Латвіяй. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкаўскага раёна, які ўваходзіць у склад Цельшскага павета.

Гісторыя

Упершыню горад ўпамінаецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска, у час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі. Мажэйкі былі невялікім пагранічным сялом, пакуль канчаткова не адышлі Вялікаму Княству Літоўскаму ў 1529 годзе ў выніку пагаднення з Лівоніяй.

Горад пачаў хутка развівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе было 13 крам і 5 бровараў. У 1894 годзе тут была пабудаваная праваслаўная царква, у 1902 годзе каталіцкі касцёл, а ў 1906 — лютэранская кірха. У 1899 годзе памешчык Постнікаў назваў пасёлак чыгуначнай станцыі Мураўёва, у гонар душыцеля паўстання 1863 года Міхаіла Мураўёва, але вёска Мажэйкі месцілася побач.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы, да 1921 года працягваліся спрэчкі з Латвіяй. У 1924 годзе Мажэйкі атрымамі статус горада.

Сучасныя Мажэйкі ёсць прамысловым цэнтрам Паўночнай Літвы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Мажэйкаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 33 101 100,00 Літоўцы 31 429 94,95 Рускія 788 2,38 Беларусы 125 0,38 Украінцы 91 0,27 Палякі 53 0,16 Іншыя 191 0,58 Не ўказалі 420 1,27

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Гедрэ Паўгайтэ (нар. 1990) — літоўская баскетбалістка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі