Уцяна́, часам Уцяны С. 80. () — горад на паўночным усходзе Літве. Адміністрацыйны цэнтр Уцянскага павета.

Гісторыя Паводле легенды горад заснаваў літоўскі князь Уцяніс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл.

Герб і гарадскія правы Уцяна атрымаў у 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Уцяна была значна зруйнавана ў часе напалеонаўскай вайны 1812 года.

У XIX стагоддзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, з гэтага часу пачалося хуткае развіццё Уцяны.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Уцяны (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 25 343 100,00 Літоўцы 24 232 95,62 Рускія 558 2,20 Палякі 160 0,63 Украінцы 42 0,17 Беларусы 37 0,15 Іншыя 59 0,23 Не ўказалі 261 1,03

Спорт ФК Уцяніс — футбольны клуб. Гарадскі стадыён па футболу.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі