Леанід Захаравіч Траўберг (; 4(17).1.1902, — , ) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1967). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941).
Біяграфія Вучыўся ў студыі Камічнай оперы ў Петраградзе. У 1921 разам з Р. М. Козінцавым і С. І. Юткевічам арганізаваў групу акцёраў і рэжысёраў пад назвай Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра (ФЭКС). У 1924-46 гадах працаваў у кіно з Козінцавым. Іх першыя фільмы, створаныя з удзелам акцёраў ФЭКСа, ‒ «Прыгоды Акцябрыны» (1924), «Мішкі супраць Юдзеніча» (1925), «Чортава кола», «Браточак», «Шынель» (паводле Мікалая Гогаля) (усе ‒ 1926), «С. В. Д.» (1927) адрозніваліся пошукамі новай кінаформы, часам фармальным эксперыментатарствам. Наступныя іх працы — «Новы Вавілон» (1929) і асабліва «Адна» (1931) былі пераходам да рэалістычнага мастацтва. Выбітным творам савецкага кіно стала трылогія пра Максіма — «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939). Траўберг паставіў таксама фільмы «Актрыса» (1943), «Ішлі салдаты» (1959), «Вольны вецер» (1961) і інш.
Аўтар шэрагу сцэнарыяў, пастаўленых іншымі рэжысёрамі. Выкладаў у ФЭКС, Ленінградскім інстытуце сцэнічных мастацтваў). У 1962-68 гадах кіраваў Вышэйшымі рэжысёрскімі курсамі Саюза кінематаграфістаў СССР.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці рускага авангарда