Зве́рынка — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне Заходняй Дзвіны.
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Выцякае са Звярынага возера за 4 км на поўдзень ад вёскі Марыніца, упадае ў возера Якаўскае з усходу за 0,5 км на захад ад вёскі Рудня. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Дрысы Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна