«Месэнджар» (англ. MErcury Surface, Space ENvironment, GEochemistry and Ranging - MESSENGER) - амерыканская аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) для даследавання Меркурыя. Запушчана 3 жніўня 2004 года са станцыі ВПС ЗША на мысе Канаверал з дапамогай ракеты-носьбіта Delta II 7925H-9.5. 18 сакавіка 2011 года ў 01:10 UTC станцыя паспяхова выйшла на арбіту Меркурыя. Палёт завяршыўся 30 красавіка 2015 года, калі станцыя ўпала на Меркурый.

Месэнджар быў запушчаны ракетай Delta II у жніўні 2004 года. Яго шлях уключаў складаную серыю аблётаў – касмічны карабель праляцеў каля Зямлі адзін раз, Венеры два разы і каля Меркурыя тры разы, што дазволіла яму затармазіць адносна Меркурыя, выкарыстоўваючы мінімальную колькасць паліва. У студзені 2008 года Месэнджар стаў другім касмічным апаратам пасля "Марынера-10", які дасягнуў Меркурыя.

Месэнжар выйшаў на арбіту вакол Меркурыя 18 сакавіка 2011 г., стаўшы першым касмічным караблём, якому гэта ўдалося. Ён паспяхова завяршыў сваю асноўную місію ў 2012 годзе. Пасля двух пашырэнняў місіі касмічны карабель выкарыстаў апошнюю частку свайго паліва, каб сысці з арбіты, сутыкнуўшыся з паверхняй Меркурыя 30 красавіка 2015 года.

«Сямейны партрэт» 18 лютага 2011 года на сайце місіі быў апублікаваны партрэт Сонечнай сістэмы. Калаж ўтрымлівае 34 фотаздымка, атрыманыя прыборам MDIS у лістападзе 2010 года. Усе планеты былі бачныя, за выключэннем Урана і Нептуна, з-за іх вялікай адлегласці ад Сонца. «Сямейны партрэт» Месэндара павінен быў быць дапаўненнем да сямейнага партрэта «Вояджэра», які быў атрыманы з вонкавай часткі Сонечнай сістэмы «Вояджэрам-1» 14 лютага 1990 года

Канец місіі Пасля таго, як ў апарата скончылася паліва для карэкціроўкі курсу, ён увайшоў у чаканую канчатковую фазу сходу з арбіты ў канцы 2014 года. Праца касмічнага карабля была падоўжана на некалькі тыдняў за кошт выкарыстання астатняга запасу гелія, які выкарыстоўваўся для стварэння ціску ў баках з палівам. Месэнджар працягваў вывучэнне Меркурыя ў падчас свайго падзення.

Касмічны апарат упаў на паверхню Меркурыя 30 красавіка 2015 года ў 15:26. EDT (19:26 па Грынвічы), на хуткасці 14 080 км/г, верагодна, стварыўшы кратэр на паверхні планеты шырынёй каля 16 м.

Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Даследаванне Меркурыя Катэгорыя:Праграма «Discovery»