Талуй, Тулуй (, , піньінь Tuōléi; каля 1193 — 1232) — дзяржаўны дзеяч Вялікага мангольскага улуса, военачальнік. Чацвёрты, малодшы сын Чынгісхана і яго галоўнай жонкі Бортэ. Насіў мянушку «Вялікі наён»). У 1227—1229 гадах пасля смерці Чынгісхана і да абрання новага вялікага хана быў рэгентам Мангольскай імперыі.
Старэйшай жонкай Талуя была Соркактані, пляменніца Ван-хана. Соркактані была хрысціянкай нестарыянскай веры і выхавала дзяцей — Мункэ, Хубілая, Хулагу і Арыг-бугу — у духу павагі да хрысціянскай рэлігіі. Паводле яны не маглі быць ахрышчаны, аднак гэта не перашкаджала Арыг-Бугу адкрыта вызнаваць хрысціянства, а Мункэ і Хулагу кіравацца ў палітыцы інтарэсамі сваіх нестарыянскіх падначаленых, што было не складана пры надзвычайнай талерантнасці манголаў да хрысціянскай рэлігіі. Следствам гэтага стаў Жоўты крыжовы паход.
Літаратура
Тайная гісторыя манголаў
Катэгорыя:Чынгізіды Катэгорыя:Рэгенты Катэгорыя:Барджыгіны