Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, ЗША. Адзін з 15 лепшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША, член Public Ivy.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1855 годзе як Пенсільванская фермерская сярэдняя школа.

Штогадовая рэгістрацыя ў кампусе ўніверсітэта ўключае больш за 46 800 аспірантаў і студэнтаў, што робіць Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт адным з буйнейшых універсітэтаў у Злучаных Штатах.

Ва ўніверсітэце ёсць самая вялікая ў свеце асацыяцыя выпускнікоў, якія плацяць узносы.

Універсітэт прапануе навучанне па больш чым 160 спецыяльнасцях.

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць кіраўнікоў дзяржаў і міністраў, а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, прэміі Грэмі, прэміі Эмі і інш.

Студэнты і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі ў агульнай колькасці больш за 50 алімпійскіх медалёў, у тым ліку 17 залатых.

У 2010 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету Універсітэт штата Пенсільванія заняў 43 месца. U.S. News & World Report змясціў адукацыйную праграму ўніверсітэта на 47 месца сярод лепшых амерыканскіх каледжаў. У 2010 годзе Penn State ацэнены як 98-ы сярод лепшых універсітэтаў свету паводле QS World University Rankings. Wall Street Journal у верасні 2010 года размясціў Penn State на 1 месцы з 479 паводле запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працаўладкавання.

Структура Каледж сельскагаспадарчых навук Каледж мастацтваў і архітэктуры Каледж бізнесу Каледж камунікацый Каледж навук аб зямлі і геолага-мінералагічных навук Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж здароўя і развіцця чалавека Каледж інфармацыйных навук і тэхналогій Каледж права імя Джона Дзікінса Каледж права Каледж вольных мастацтваў Каледж медыцыны Каледж медсястрынства Каледж навук імя Роберта Эберлі Ганаровы каледж імя Уільяма і Джоан Шраераў Школа аспірантуры Каледж тэхналогій

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта Official Athletics website Penn State University Police

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў