Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007Команда — мечта!.
Біяграфія Вучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала за гродненскую «Алімпію»Natallia Anufryenka, мінскі «Гарызонт»НАТАЛИЯ АНУФРИЕНКО: "В БАСКЕТБОЛЕ ПОСТОЯННО СТАЛКИВАЕШЬСЯ С НЕСТАНДАРТНЫМИ СИТУАЦИЯМИ".
У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі.
З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»БАСКЕТБОЛЬНЫЙ КЛУБ «МИНСК». Команды. З 2024 года — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»Наталия Ануфриенко назначена главным тренером женской молодежной команды "МИНСК".
З 2023 года — галоўны трэнер жаночых зборных Беларусі па баскетболе 3х3. Пад яе кіраўніцтвам зборная U-18 стала бронзавым прызёрам III Гульняў краін СНД-2025 у ГянджыЮНИОРСКИЕ СБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ – ПРИЗЁРЫ III ИГР СТРАН СНГ.
Кар’ера 2000—2001 — ВАР (Гродна) 2001—2002 — Алімпія (Гродна) 2002—2004 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) 2004—2009 — Алімпія (Гродна) 2009—2010 — Дунав (Русэ, Балгарыя) 2010—2018 — Гарызонт (Мінск) 2018—2019 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2019—2022 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007. Чэмпіёнка Беларусі (9): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009, 2010/2011, 2011/2012, 2015/2016, 2020/2021, 2021/2022. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2007/2008, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Балгарыі (1): 2009/2010. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2012/2013. Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2002, 2004, 2005, 2006, 2007, 2011, 2012, 2013, 2015, 2020. Уладальнік Кубка Балгарыі (1): 2010. Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Спасылкі
National Team Senior
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі