Ала Мікалаеўна Мураўская (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класаУчреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по баскетболу Единой профсоюзной организации холдинга «Горизонт» Белорусского профессионального союза работников промышленности». Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Навучалася ў СДзЮШАР «Гарызонт» пад кіраўніцтвам Андрэя Валер’евіча Ваўлева, за якога пазней выйшла замуж. Выступала пад яго кіраўніцтвам у клубах РШВСМ-Анега-Гарызонт-2, РШВСМ-РВАР, РШВСМ-Гарызонт, «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» і «Бярэзіна-РЦАР». Таксама выступала за клубы Расіі, Літвы і Латвіі.
За жаночую зборную Беларусі выступала ў 2004—2005 і 2012—2013 гадах. У чэрвені 2012 года ў час матча са зборнай Ізраіля атрымала пашкоджанне і выбыла да канца кваліфікацыйнага адбору чэмпіянату Еўропы-2013НАПАДАЮЩАЯ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ АЛЛА МУРАВСКАЯ ПОЛУЧИЛА СЕРЬЕЗНУЮ ТРАВМУ. У чэрвені 2013 года згуляла за зборную на чэмпіянаце Еўропы-2013.
У 2023 годзе завяршыла гульнявую кар’еруСпасибо, Алла!Баскетбол. Алла Муравская завершила спортивную карьеру.
Кар’ера 1999—2000 — РШВСМ-Анега-Гарызонт-2 (Мінск) 2000—2001 — РШВСМ-РВАР (Мінск) 2001—2002 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 2002—2004 — Бярэзіна-БДАФК (Барысаў) 2004—2005 — Дынама (Маскоўская вобласць, Расія) 2005—2006 — Бярэзіна-БДУФК (Барысаў) 2006—2007 — Мінск-2006 2007 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2007—2009 — Арві (Марыямпале, Літва) 2009—2011 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2011—2012 — Алімпія (Гродна) 2012 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)ТРАНСФЕРНЫЙ ПЕРИОД ЧЕМПИОНАТА 2012 — ТТТ (Рыга, Латвія) 2012—2013 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2013—2014 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2014—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (6): 2009/2010, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (7): 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2005/2006, 2006/2007, 2015/2016, 2020/2021. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2007/2008, 2008/2009. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2011/2012. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2021/2022, 2022/2023. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2003, 2016, 2017, 2018, 2019. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (2): 2015/2016, 2017/2018. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Спасылкі
Порфіль на сайце eurobasket.com Порфіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК ТТТ Рыга Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Арві» Марыямпале