У перыяд з 15 па 20 красавіка 2023 года на фоне суданскага канфлікту ў паветранай гавані Хартума былі знішчаны альбо пашкоджаны больш за 10 грамадзянскіх самалётаў.

Абстаноўка

Раніцай 15 красавіка 2023 года пачынаюцца сутыкненні паміж Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) і Узброенымі сіламі Судана (УСС). Хутка прадстаўнікі САП заявілі, што захапілі сталічны аэрапорт, хоць іх апаненты гэта адмаўлялі. 18 красавіка з 18:00 па мясцовым часе было абвешчана спыненне агню, падчас чаго баі ў раёне паветранай гавані аціхлі.

Паведамленні Паводле паведамленняў , у першы дзень канфлікту ў некалькі самалётаў кампаній , (20 красавіка цалкам знішчаны) і былі пашкоджаны. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай АравііSudan updates: Explosions, shooting rock Khartoum. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы (СХП).

Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя Maxar Technologies 17 красавіка, паказалі наступствы баёў у аэрапорце. На першых трох выявах зафіксаваны па меншай меры 14 знішчаных самалётаў. Выданне New York Times, правёўшы аналіз спадарожнікавых фота Maxar і Planet Labs, заявіла пра 20 бартоў.

Станам на 21 красавіка ўсяго ў Хартуме было вядома пра наступныя знішчаныя альбо пашкоджаныя самалётыBadr Airlines Boeing 737-800 Destroyed In Khartoum International Airport As Clashes Intensify: (Saudia), рэгістрацыйны нумар HZ-AQ30 Боінг 737-86Q (SkyUp Airlines), рэгістрацыйны нумар UR-SQH Боінг 737-8AL (Badr Airlines), рэгістрацыйны нумар 4L-MWA Боінг 737-300F (), рэгістрацыйны нумар PK-YGW Іл-76ТД (Belcanto Airlines), рэгістрацыйны нумар EW-576TH Іл-76 (урад СуданаКарточка борта ST-PRA), рэгістрацыйны нумар ST-PRA Неўсталяваныя тры Іл-76М, два , адзін Ан-12 Большая частка знішчана да раніцы 17 красавіка.

Наступствы Хутка былі адменены рэйсы шэрагу авіякампаній з і ў СуданAt least 14 Aircraft damaged in Fighting at Khartoum Airport in Sudan. Баявыя дзеянні вакол міжнароднага аэрапорта і знішчэнне грамадзянскіх самалётаў абцяжарылі эвакуацыю замежнікаў. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума. Знішчэнне борта СХП паўплывала на здольнасць арганізацыі перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне.

Іншыя выпадкі 28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма.

Заўвагі

Спасылкі Badr Airlines 737 amongst aircraft destroyed at Khartoum Airport Падчас спробы перавароту ў Судане пацярпеў грузавы самалёт беларускай кампаніі, там цяпер 10 беларусаў

Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2023 года Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Судане