Кавалёўка — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Шаць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 22 км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Слопішча, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Лучкі. Рэчышча на 15 км угару ад вусця каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Каля вёскі Кавалевічы на рацэ сажалка плошчай 0,13 км².

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Пцічы Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна