App Store ― крама мабільных праграм, створаная кампаніяй Apple для мабільных прылад з аперацыйнымі сістэмамі iOS і iPadOS. Крама дазваляе карыстальнікам праглядаць і спампоўваць мабільныя праграмы, распрацаваныя з дапамогай iOS SDK і зацверджаныя Apple. Праграмы з App Store можна спампаваць на iPhone, iPod touch і iPad, таксама некаторыя праграмы могуць выкарыстоўвацца на смарт-гадзінніках Apple Watch і медыяплэерах Apple TV.
Крама App Store была запушчана 10 ліпеня 2008 года і напачатку мела каля 500 праграм. Колькасць праграм ў App Store дасягнула піка ў 2,2 мільёна ў 2017 годзе, аднак зніжалася на працягу наступных некалькіх гадоў, калі Apple пачала выдаляць старыя праграмы. Па стане на 2021 год у краме прадстаўлена больш за 1,8 мільёна праграм.
Гл. таксама
ITunes Store
Google Play
iOS iPhone iPad
Зноскі
Спасылкі Уваход у «Apple App Store» на сайце «Apple» App Store Review GuideLines на англійскай мове Часта задаваныя пытанні па «App Store»
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне Apple Inc. Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Распаўсюджванне праграмнага забеспячэння Катэгорыя:Інтэрнэт-магазіны Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:IPhone