Хлебапечка — бытавая малагабарытная электрамеханічная прылада, асноўнай функцыяй якой з’яўляецца выраб хлебу, пачынаючы ад замесу цеста і заканчваючы выпяканнем гатовага хлебабулачнага вырабу. Максімальная маса вырабу — ад 450 да 2000 грамСписок параметров. market.yandex.ru , у залежнасці ад мадэлі хлебапечкі. Час вырабу — 1-6 гадзін, у залежнасці ад выгляду хлеба і спосабу вырабу.
Гісторыя Прататып сучаснай хлебапечкі з’явіўся ў Бостане ў пачатку XX стагоддзя. Першая ж сучасная бытавая хлебапечка была распрацавана ў 1987 год на японскай фірме «Matsushita Electric Industrial Company» (сёння — ). Распрацоўваючы хлебfпечку, супрацоўнікі кампаніі Matsushita сутыкнуліся з такой праблемай: выпрабавальны ўзор хлебапечкі не мог якасна замясіць цеста, з-за чаго скарыначка хлебу аказвалася перасушанай, а мякіш, наадварот — непрапечаным. Для вырашэння гэтай праблемы была выкарыстаная імітацыя тэхнікі ручнога прыгатавання цеста з дапамогай вертыкальных круглявых выступаў у хлебапякарнай форме, пра якія лапатка расцягвае і размінае цеста ў працэсе замесу.
Інавацыя японскіх інжынераў у тым, што яны аб’ядналі ў адной прыладзе цестамясільную машыну — форма для замешвання якой з’яўляецца хлебапякарнай формай, расстойную шафу і хлебапякарную печ, і аўтаматызавалі тэхналагічны працэс пад кіраўніцтвам камп’ютара.
Спасылкі
Bread Machine на Open Directory Project.
Катэгорыя:Хлеб Катэгорыя:Кухонная тэхніка Катэгорыя:Бытавая электроніка