У Саньгуй (; 1612 — 2 кастрычніка 1678) — кітайскі военачальнік, які пасля ўзяцця Пекіна сялянскімі паўстанцамі Лі Цзычэна (1644) для маньчжураў заставы Вялікай Кітайскай сцяны. Учынак прычыніўся падзенню імперыі Мін і заснаванню ў Пекіне маньчжурскай дынастыі дзяржавы Цын.

Праз гэтую здраду жонка У Саньгуя — Чэнь Юаньюань, пайшла ў манастыр, а ён мае ў кітайскай гістарыяграфіі благую рэпутацыю.

Біяграфія

У 1659 годзе імператар Шуньчжы прызначыў У Саньгуя намеснікам правінцыі Юньнань, дзе ён павінен быў выкараніць супраціў прыхільнікаў ранейшай імперыі, узначаленых апошнім імператарам так званай (імператарам Юнлі). У 1659 годзе Чжу Юлан уцёк у Бірму, а ў 1662 годзе выдадзены адтуль У Саньгую і маньчжурскаму военачальніку Айсінге, якія пакаралі яго смерцю, імаверна, не без загаду з Пекіна.

Пакуль маньчжуры займаліся навядзеннем парадку на поўначы краіны, паўднёвыя правінцыі Юньнань, Гуандун і Фуцзянь фактычна ператварыліся ў самастойныя княствы на чале з былымі намеснікамі. У 1673 годзе, калі імператар Кансі паспрабаваў зменшыць іх самастойнасць, узняўся , падчас якога У Саньгуй абвясціў сябе першым імператарам дзяржавы .

У 1674 годзе У Саньгуй рушыў у цэнтральныя раёны Кітая, аднак не вырашаўся ісці на Пекін, пагатоў, у закладніках у пекінскіх уладаў быў яго сын. Наступнымі гадамі У Саньгуй цярпеў паразы, а ў 1678 годзе памёр ад дызентэрыі. Унук У Саньгуя працягваў супраціўляцца Кансі да 1681 года.

Літаратура

У Саньгуй на Google Books

Катэгорыя:Памерлі ад дызентэрыі