Уінтрапаўскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рок-Хіл у штаце Паўднёвая Караліна.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў 1886 годзе Дэвідам Бэнкрофтам Джонсанам, які працаваў школьным суперінтэндантам у горадзе Калумбія. Ён атрымаў грант ад Роберта Чарльза Уінтрапа, бостанскага філантропа, на стварэнне вучэльні.
Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 40,5 га размешчаны ў горадзе Рок-Хіл за 40 км на паўднёвы захад ад горада Шарлат і за 114 км на поўнач ад горада Калумбія, сталіцы штата Паўднёвая Караліна.
Структура Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Каледж мастацтваў і навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны