Га́мбія () — рака ў Заходняй Афрыцы (Гвінея, Сенегал і Гамбія).
Даўжыня ракі каля 1130 (каля 1200Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 411. — 672 с. с илл.) км. Плошча басейна 69 931 (каля 180 000) км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с. Бярэ пачатак на плато Фута-Джалон на тэрыторыі Гвінеі. У верхнім цячэнні парогі, у сярэднім цячэ па нізіне ў звілістым рэчышчы. Упадае ў Атлантычны акіян, перад упадзеннем утварае эстуарый шырынёй да 20—30 км. Сярэдні расход вады — каля 2000 м³/с. Паводкі з ліпеня па кастрычнік. Марскія прылівы пранікаюць на 150 км ад вусця. Рака суднаходная на 350 км ад вусця да порта Банжул (Гамбія).
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 411. — 672 с. с илл.
Катэгорыя:Рэкі Гамбіі Катэгорыя:Рэкі Гвінеі Катэгорыя:Рэкі Сенегала Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян