Сале́чнікі С. 306. або Вялікія Сале́чнікіНазва паводле карты да артыкула , Салешнікі, таксама Шальчынінкай () — горад на паўднёвым усходзе Літве, адміністрацыйны цэнтр Салечніцкага раёна Віленскага павета.

Геаграфія Размешчаны за 45 км ад Вільні, ля дзяржаўнай граніцы з Беларуссю, ля вытокаў ракі Солча. Праз горад ідуць шаша і чыгунка Вільня — Ліда.

Салечнікі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Гісторыя Упершыню паселішча згадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тысяч пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага комтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага ордэна здзяйсняла ў 1378, 1382 і 1394 гадах.

З XIV стагоддзя паселішча належала Глябовічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час у паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе былі знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч.

Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся пад кіраўніцтва Людвіка Нарбута змагаліся з расійскімі войскамі. Пасля скасавання прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 года, калі праз Салечнікі прайшла чыгунка.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 да восені 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Салечнікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 28.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы, з восені 1920 года — польскага корпуса генерала Жалігоўскага.

У 1922 годзе Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. Цэнтр гміны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства. У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек, да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек.

У верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе далучаны да Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 года Салечнікі былі перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Статус горада Салечнікі атрымалі ў 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышкаў цэнтр раёна.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Салечнікаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 6 857 100,00 Палякі 4 930 71,90 Літоўцы 920 13,42 Рускія 438 6,39 Беларусы 286 4,17 Украінцы 61 0,89 Іншыя 31 0,45 Не ўказалі 191 2,79

Славутасці

Палацава-паркавы комплекс Вагнераў Касцёл Святога Пятра Помнік Адаму Міцкевічу Помнік Кастусю Каліноўскаму

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Мікалай Дзяржковіч (?—1467) — царкоўны каталіцкі дзеяч, біскуп віленскі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Салечнікі на radzima.org